Ці ты даўно вучыўся, ці цяпер
Сядзіш за партай Ляхавецкай школы,
Няхай заўжды напамінае герб
Аб гэтых днях, цудоўных і вясёлых
Мы парасткамі кволымі сюды
Прыйшлі, каб узрасці на школьнай ніве,
Зялёны колер – значыць малады,
А маладосць павінна быць шчаслівай
Тут нас сустрэлі ласка і цяпло,
Каб ніва наша буйна каласіла,
Над намі сонца яснае узышло
Крыніцай ведаў, дабраты і сілы
Для нас усіх настане зорны час –
Мы ў гэта верым неспакойным сэрцам.
Маленькім сонцам стане кожны з нас,
Калі нам дапамогуць загарэцца.
Як гэтыя дубовыя лісткі,
Мы разляцімся з ветрам падарожным,
І будуць адгукацца ў сэрцы кожным
Далёкім рэхам школьныя званкі.
Мікалай Іванавіч Пацяюк,
выпускнік Ляхавецкай сярэдняй школы 1957 года.